|
Што такое “ВОКА”?
Маладзёвая ініцыятыва “ВОКА” – гэта Беларускі незалежны рух накіраваны
на выхаване моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі , і
данясенне яе да шырокіх колаў грамадства.
Асноўнымі задачамі “ВОКА” з’яўляюцца: агітацыйна-масавая дзейнасць па
адраджэнню культуры , мовы ; фарміраванне адказнасці за лёс сваёй
дзяржавы.
“ВОКА” дасягае сваіх мэтаў і вырашае задачы наступнымі метадамі:
праводзіць акцыі, дыскусіі , канференцыі , прымае заявы , выдае газеты
...
Нашыя мэты: данясенне
да грамадства
- беларускай культуры і магчымых напрамкаў яе развіцця ў 21 стагоддзі;
- гісторыі Беларусі і цікавых звестак пра нашых продкаў.
- беларускай мовы і растлумачэнне, чаму мы павінны размаўляць па-беларуску.
Нашыя праекты:
газеты “ВОКА”, “СЛОВЫ ПРОДКАЎ”,Вызначым разам лепшую беларускую
песню!!!,"Зрабі-BY", ШТУРМ FM, дыспут на тэму "Становішча беларускай
мовы ў грамадстве", ШТУРМ FM - 2, акцыя "1 верасня. Хочам вучыцца
па-беларуску!", “Фан-клуб беларускай музыкі”, “За беларусізацыю МТС”,
футбольнага чэмпіяната “За беларускую мову”... .
Калi Вы жадаеце далучыцца да МI "ВОКА" , дасылайце свае лicты на 220006 г.Мiнск
а/с 104 (Алесю). Пакiньце iмя, сродак сувязi i горад. Дзякуй.
|