|
Паважаныя
сябры!
Ужо прайшло 15 год з таго
дня, як у нашай краіне была прызнана беларуская мова мовай
нацыянальнай. Гэтым самым грамадзяне Беларусі афіцыйна атрымалі
гарантыю дазволенага выкарыстання мовы сваёй мінуўшчыны ва ўсіх сферах
грамадскага жыцця. На начатку 90-х гадоў ніхто не сумняваўся ў шчырасці
гэтага абяццання: адкрываліся беларускамоўныя школы, ствараліся
спецыялізаваныя гурткі і студыі, выдавалася шмат перыядычных і
неперыядычных выданняў на беларускай мове, афіцыйная дакументацыя
пераводзілася на беларускую мову.
Але прайшло некалькі гадоў, - і што мы бачым зараз? Куды падзелася тая
жыватворная хваля беларусізацыі? Чаму на паліцах у кнігарнях няма
беларускамоўных кніг для дзетак? Чаму закрыліся беларускамоўныя садкі і
школы? Адказы на гэтыя пытанні можам даць толькі мы самі. Мы павінны
ўсвядоміць, што беларуская мова – наша будучыня, а людзі, якія
спрабуюць давесць гэта іншым, – не фанацікі, а звычайныя людзі,
грамадзяне сваёй краіны, якія неабыякава ставяцца да лёсу Радзімы і
мовы.
Сёння, у інфармацыйную эпоху, усё больш і больш людзей для таго, каб
атрымаць інфармацыю, звяртаюцца да сродкаў масавай інфармацыі. Самыя
даступныя, прыгожа аформленыя і зразумелыя звесткі нам прадастаўляе
тэлебачанне. Вельмі дзіўна, але ў нашай краіне тэлебачанне наогул не
выкарыстоўвае ці выкарыстоўвае ў вельмі нязначных аб’ёмах беларускую
мову. Чаму мы павінны слухаць навіны Беларусі на мове суседняй
дзяржавы? Хіба гэта правільна?
Вядома, адразу перавесці ўсю сістэму тэлевізійнага вяшчання на
беларускую мову вельмі складана ці немагчыма, але стварыць некалькі
перадач, якія б выходзілі на беларускай мове, чытаць навіны на ёй жа
магчыма. Зараз мы павінны проста заявіць пра сваё жаданне пастаянна
чуць на тэлебачанні нашу родную мову. Кіраўніцтва БелТэлеРыдыёКампаніі
павінна прыслухацца да заявы, якую падпішуць тысячы непасрэдных
гледачоў, людзей, якія спажываюць прадукт. Таму давайце не будзем
абыякавымі да таго, што адбываецца ў нашай краіне, і стажам сваё слова!
Mаладзёвая ініцыятыва "ВОКА"
Тры спосабы
падтрымаць акцыю:
1) Прыйсці на г.Мінск вул. Варвашэні 8 і падпісацца
за тое, каб на беларускіх тэлеканалах з'яўлялася ўсё ж такі родная мова
хоць час ад часу! (Дарэчы там можна ўзяць бланкі і пазбіраць подпісы
сярод сваіх сяброў).
2) Раздрукаваць бланк з INTERNETу.TUTнаціскай сюдыTUT
3) Напісаць уласна ліст Міністру інфармацыі (з просьбай павялічэння
беларускай мовы ў ТБ эфіры). Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Русакевічу Уладзіміру Васільевічу
220004, г. Мінск, пр. Машэрава, 11
Копія: Старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспулікі
Беларусь
Матвейчуку Уладзіміру Фёдаравічу
220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9
Усе пытанні, якія звязаны з акцыяй "Беларусізацыя ТБ", дасылайце
на наш E-mail: bel-tv@tut.by
|